Сучасны будынак Мінскай духоўнай акадэміі. Фота minda.by.

Навуковая рада Мінскай духоўнай акадэміі вырашыла даць магчымаць навучацца ў магістратуры і аспірантуры жанчынам. Ужо з гэтага года спадарынь будуць дапускаць да ўступных іспытаў нароўні з мужчынамі.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін падзяліўся, што спрабаваў узняць гэта пытанне на навуковай радзе яшчэ 15 гадоў таму, але тады яго падтрымаў толькі адзін чалавек.

У магістратуру духоўнай акадэміі прымаюць па трох спецыяльнасцях — «Біблеістыка», «Гісторыя Царквы і царкоўна-практычныя дысцыпліны», «Апалагетыка». План набору — па 7 чалавек на кожны профіль. Паступаць могуць асобы праваслаўнага веравызнання, якія скончылі поўны курс духоўнай семінарыі ці маюць дзяржаўны дыплом аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «тэалогія».

У аспірантуру бяруць па тых жа навучальных кірунках, але ўсяго восем чалавек.