Фота: Еўрарадыё

Ганна Канапацкая — адзіная з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, хто ўнёс свае папраўкі ў «закон аб адтэрміноўках». Аднак разглядаць яе папраўкі дэпутаты не будуць. Пра гэта Канапацкая напісала ў сацсетках.

«Я адзіная з дэпутатаў, хто ўнёс свае папраўкі да «закону аб адтэрміноўцы» да другога чытання, нягледзячы на ​​тое, што ўчора ў многіх дэпутатаў былі пытанні да праекту.

Галаўная камісія мае папраўкі прагназавана не падтрымала. Падрабязна пра іх я раскажу крыху пазней. Згодна з рэгламентам, у гэтым выпадку мае папраўкі павінны асобна выносіцца на галасаванне ў Авальную залу. Але так як яны разыходзяцца з указамі прэзідэнта, неабходная яго згода на ўнясенне паправак. А часу на атрыманне згоды няма — праект унесены ў тэрміновым парадку. Таму папраўкі не могуць быць вынесены на галасаванне.

Вось такое «другое чытанне», — канстатавала дэпутатка.