Насця Маркач са Слоніма сабрала побач са сваім пад’ездам 976 акуркаў, кінутых яе суседзямі, запісала відэа, ў якім заклікае дарослых весці здаровы вобраз жыцця і не смяціць там, дзе яны жывуць.

Як распавядае сама Насця, аднойчы яна з балкона паглядзела ўніз і была ўражана тым, як шмат акуркаў валяецца ў яе пад вакном. Сабраўшы іх у некалькі пакетаў, дзяўчынка налічыла 976 акуркаў. Яна канстатуе, што сабрала іх толькі каля свайго пад’езду і задаецца пытаннем – колькі іх можа быць яшчэ каля другога, трэцяга, чацвертага пад’ездаў?

У выніку Насця робіць выснову, што так проста пакідаць гэта нельга і трэба прыцягваць вінаватых да адказнасці. Дзеля гэтага яна зрабіла аб’яву на паперы, ў якой паінфармавала жыхароў пад’езда аб тым, колькі акуркаў сабрала. І заклікала ўсіх быць культурнымі людзьмі і весці здаровы лад жыцця.

“Спадзяюся, што дарослыя зразумеюць свае памылкі і выправяцца”, – кажа Насця ў сваім відэа.

Поделиться: