Ігар Барысаў. Фота: svaboda.org

Сёння пасля абеда суд Цэнтральнага раёна Мінска павінен быў разглядзець пазоў кіраўніка сталічнай міліцыі да чатырох беларускіх апазыцыянераў, якія былі заяўнікамі Дня Волі ў Кіеўскім скверы. Аднак разгляд справы адклалі.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска выбачыўся, што не можа разглядзець
справу 21 чэрвеня і перанёс яе на незразумелы тэрмін, — распавёў “Народнай
Волі” старшыня БСДП Ігар Барысаў. — Што робяць цудатворныя
Еўрапейскія гульні! Мяркую, што суд адбудзецца пасля 30 чэрвеня, бо ў гэты
перыяд не трэба псаваць імідж краіны парушэннем правоў чалавека перад
замежнікамі”.

Нагадаем, што міліцыя падала пазоў на арганізатараў Дня Волі ў Мінску і спрабуе спагнаць 7259 рублёў 29 капеек за неналежна выкананую дамову. Гэта апошняя сума выдаткаў на арганізацыю Дня Волі, якую яшчэ не закрылі арганізатары.

Ігар Барысаў, Вольга Кавалькова, Юрый Губарэвіч і Мікалай Казлоў давалі падрабязную справаздачу па атрыманых і выдаткаваных на мерапрыемства сродках.

Агулам было сабрана сродкаў: 3336 руб
Непасрэдна на свяце 1713 руб
На рахунак у Беларусі 1023 руб
Ад беларусаў замежжа 600 руб
З ахвяраванняў на краўдфандынгавых пляцоўках #бнр101 атрымана 0 руб

Выдаткі:
Хуткая дапамога – 240 рублёў
Зелянбуд – 213 рублёў
Сцэна і гук – 1900 рублёў
Вогнегасільнікі – 66 рублёў
Расцяжка на сцэну – 124 рублі
Сцяг 4,5 на 9 м – 150 рублёў
Дызайн афішаў – 210 рублёў
Інфармацыйныя матэрыялы – 400 рублёў
Забеспячэнне выступу музыкаў – 4 905 рублі
Аніматар – 290 рублёў
Паштовыя выдаткі – 9,72 рублі
Агулам выдаткі: 8 507,72 рублі
Розніцу ў 5 171,72 рублі арганізатары пакрылі за кошт уласных сродкаў.