Фота: udf.by

Праца над міжурадавым пагадненнем паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз выйшла на фінішную прамую.

Пра гэта паведаміў 21 чэрвеня пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, зараз бакі завяршаюць неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, вывяраюць ўсе нюансы прымянення «саюзнага шэнгену», перадае Еўрарадыё.

«Праца над праектам міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз пачалася ў 2015 годзе і зараз знаходзіцца на фінішнай прамой. […] Зыходзім з таго, што ў бліжэйшы час, да канца года, бакі завершаць працу над гэтым важным дакументам», — сказаў Сямашка.