Валерый Карбалевіч. Фота: dw.de

Тайныя перамовы паміж Мінскам і Масквой пра «паглыбленне інтэграцыі», якія цягнуцца ўжо амаль тры месяцы, выйшлі на фінішную прамую. 21 чэрвеня ўрады дзвюх дзяржаў павінны прыняць нейкі дакумент.

Варта заўважыць, што абодва бакі пры гэтым свядома напускаюць туман, кажуць не ўсю праўду ці зусім няпраўду, імкнуцца схаваць свае сапраўдныя планы, стараюцца перахітрыць адзін аднаго.

Вось, напрыклад, Уладзімір Пуцін 7 чэрвеня на пленарным пасяджэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, разважаючы пра беларуска расійскія адносіны, заявіў: «Сёння няма ніякіх падстаў для дзяржаўнага аб’яднання, у нас няма такіх планаў, мэт няма». І пры гэтым дадаў, што гаворка ідзе ўсяго толькі пра будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Але хітрасць ці падвох расійскага прэзідэнта палягае ў тым, што рэалізацыя дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы якраз і азначае дзяржаўнае аб’яднанне. Бо там гаворка ідзе аб стварэнні адзіных органаў улады, прыняцці Канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы, пераходзе да адзінай валюты. А гэта і ёсць аб’яднанне, дакладней, нават паглынанне Беларусі Расіяй…

Поўны тэкст калонкі Валерыя Карбалевіча чытайце ў газеце за 21 чэрвеня