Гэты Сувораў з’явіўся ў Кобрыне ў 1947 годзе

Ці смачны хлеб «Сувораўскі»?

Гісторыя чамусьці вырашыла засакрэціць імя чалавека, які спрычыніўся да заснавання старажытнага Кобрына. Скажам, выходзіце вы на плошчу ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна, а там – дзесяціметровы князь Давыд дзідай на бліжэйшую карчму паказвае. Адразу відно, хто гаспадар-заснавальнік у тым гарадку. Кобрын па гадах яму амаль не саступае, але выглядае як сірата, якую невядома хто на белы свет пусціў.

Блукаючы па цэнтры горада, можна падумаць, што заснаваў яго расійскі палкаводзец Аляксандр Сувораў, чыя памяць ушанавана кобрынцамі з нечуваным размахам. Мяркуйце самі: у горадзе ёсць вуліца Суворава, парк Суворава, ваенна-гістарычны музей імя Суворава, галоўнае месца ў экспазіцыі якога займае мемарыяльны дом Суворава. У горадзе ажно 3 (!) помнікі Сувораву, адзін з якіх – у поўны рост і з шабляй – усталяваны на скрыжаванні цэнтральных вуліц – Савецкай і Пушкіна. Калі вам спатрэбіцца пераначаваць у горадзе – да вашых паслуг гатэль «Сувораў», калі захочацца падсілкавацца – у крамах прадаецца хлеб «Сувораўскі», а калі закарціць памаліцца – вас чакае Сувораўская царква (народная назва Свята-Петрапаўлаўскага храма)…

Чым жа заслужыў гэткую пашану чалавек, чый поўны тытул займае паўстаронкі ў
музейным даведніку і гучыць так: «Граф Рымнікскі, святлейшы князь Італійскі, граф Расійскай і Рымскай імперый, генералісімус расійскіх сухаземных і марскіх сіл, фельдмаршал аўстрыйскіх і сардзінскіх войск, Сардзінскага каралеўства, гранд і прынц каралеўскай крыві і кавалер…» (далей ідзе пералік 19 ордэнаў).

Тытул, вядома ж, уражвае. Але калі зірнуць на Суворава з уласна беларускай званіцы, то заслуг у яго перад Беларуссю няма. Ніводнай. Хоць пад мікраскопам дзейнасць ягоную разглядай. А вось сувораўскія «крывавыя подзвігі» на беларускай зямлі відны і няўзброеным вокам…

Чарговы ліст з Палесся Міхася Скоблы чытайце ў «Народнай Волі» за 21 чэрвеня