Фота https://www.belnovosti.by

З тым, каб выяўляць парушэнні працоўнай дысцыпліны, Камітэт дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці праводзіць ананімную “гарачую тэлефонную лінію”. Цяпер кожны пра кожнага можа паведаміць аб тым ці іншым парушэнні працоўнай дысцыпліны.

Паводле афіцыйных крыніц, спачатку года ў Гродзенскай вобласці за парушэнне працоўнай дысцыпліны аштрафаваны 31 работнік. Парушэнні пераважна тычацца спазненняў на працу, маюцца факты, калі работнікі ў працоўны час выязджалі за межы Рэспублікі Беларусь. Гэтыя факты асабліва турбуюць кантралюючыя органы.

Нягледзячы на тое, што амаль у ва ўсіх арганізацыях маюцца журналы ўліку працоўнага часу, у якіх фіксуецца прыход і адыход з працы, шмат хто ігнаруе правілы альбо пакідае там некарэктныя запісы, а некаторыя наогул не робяць ніякіх запісаў.

З тым, каб папярэдзіць парушэнні працоўнай дысцыпліны, Дзяржкантроль і арганізаваў працу ананімнай “гарачай лініі”. Зрэшты, нічога новага не прыдумалі: усё як і 30 і 50 і 70 гадоў таму…

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»