Айцец Вікенцій аштрафаваны за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”

37
Айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў). Фота ПЦ "Вясна"

Святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў) пакараны штрафам памерам 15 базавых велічынь (382,5 рубля) за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху” (23.34 КаАП).

Такое рашэнне прыняў 19 чэрвеня суд Першамайскага раёна Мінска, паведамляе незарэгістраваны ў Беларусі праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сваёй віны Віктар Кавалькоў не прызнаў і плануе абскарджваць рашэнне раённага суда ў Мінскім гарадскім судзе.

Раней, менавіта ў межах гэтай адміністрацыйнай справы напачатку чэрвеня святара затрымлівалі супрацоўнікі Першамайскага РУУС для правядзення судова-псіхіятрычнай экспертызы.

З пачатку 2019 года айца Вікенція тры разы затрымлівалі, былі складзены тры пратаколы. Па адным з пратаколаў Кавалькоў атрымаў 25,5 рублёў штрафу за парушэнне ПДР, калі яго затрымалі разам з іншымі актывістамі падчас паездкі ў Хатынь. Па яшчэ адным пратаколе, а менавіта за правядзенне малебна за Курапаты ў цэнтры Мінску, судовае паседжанне адкладзена.


Няма запісаў для адлюстравання