Віктар Вабішчэвіч. Фота: media-polesye.by

Мы прагульваліся па вячэрнім Давыд-Гарадку над паўнаводнай пасля нядаўніх дажджоў Гарынню. Заканчваўся летні руплівы дзень, на вуліцы было шматлюдна. Кожны другі прахожы зычліва вітаўся з маім спадарожнікам. На мосце праз раку нас спыніў малады мужчына і пасля кароткай размовы проста на ходніку раптам… стаў на калені са словамі: «Віктар Васільевіч, вы былі найлепшым настаўнікам у маім жыцці!» Выглядаў той душэўны парыў шчыра, укленчаны мужчына быў абсалютна цвярозым…

Мы ўсе чыесьці вучні, але ці часта выказваем удзячнасць сваім настаўнікам? Не паклонам – хоць бы віншаваннем з днём нараджэння ці прафесійным святам. Прызнацца, мяне ўразіў той выпадак, і я вырашыў бліжэй пазнаёміцца з настаўнікам гісторыі Давыд-Гарадоцкай СШ №1 Віктарам Вабішчэвічам…

Чарговы ліст з Палесся Міхася Скоблы чытайце ў «Народнай Волі» за 18 чэрвеня