Папяровая версія “Народнай волі” змясціла ў сённяшнім нумары матэрыял пра тое, што на рацэ Дзітве ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці адбыўся памор рыбы і вада ў рацэ трымае непрыемны пах.

Сёння ж у рэдакцыю мясцовыя жыхары даслалі здымкі. Яны прайшлі па ручаі адкуль цячэ вада з непрыемным пахам. Аказалася, што сляды вядуць да Лідскіх ачышчальных збудаванняў.

Нагадаю, што ўчора “Народная воля” звязвалася з Лідскай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету і там ведаюць пра памор рыбы ў Дзітве, а таксама непрыемны пах ад вады. Начальнік інспекцыі Андрэй Грос сказаў «Народнай Волі», што ў чацвер з самай раніцы па дадзеным факце праводзіцца праверка, узяты пробы вады, а пра прычыны можна будзе казаць праз пяць дзён, калі будуць гатовыя аналізы.

Адкуль цячэ бруд у Дзітву Аўтары, акрамя знятага матэрыялу, даслалі ў рэдакцыю каардынаты ў “Google Mapse” адкуль цячэ брудная вада ў Дзітву.

Кожны сам можа пабачыць дзе знаходзіцца крыніца забруджвання Дзітвы:

Каардынаты ачысных вадаёмаў:
53.860059, 25.260634

Каардынаты трубы, праз якую адбываецца скід нечыстотаў:
53.859917, 25.281209

Каардынаты месца, дзе ручай з нечыстотамі ўпадае ў Дзітву:
53.789159, 25.281568

Каардынаты месца, дзе Дзітва ўпадае ў Нёман:
53.738287, 25.460240

Вітольд Ашурак, Сяргей Пантус – аўтары здымкаў