Фото: myfin.by

На Гродзеншчыне назвалі самыя неплацежаздольныя раёны: Ваўкавыскі, Мастоўскі, Лідскі.

Паводле партала banki24.by у Гродзенскай вобласці пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць склала 748,4 млн. рублёў (24,6%). У першых шэрагах Лідскі раён (36,4%) і Гродна (34,1%). Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць на Гродзеншчыне дасягнула 1048 млн. рублёў. І тут вызначыліся Ваўкавыскі (53,9%), Мастоўскі(45,1) і Лідскі(41,2%) раёны. У выніку неплацежаздольнасці ліквідуецца Лідскі мясакамбінат.

Праблемныя крэдыты і займы на Гродзеншчыне склалі 101 млн. рублёў (0,7%) пратэрміноўкі. Яўны лідар па пратэрмінаваных крэдытах і займах – Ваўкавыскі раён (10,2%) запазычанасці.

У Ваўкавыску суд прызнаў эканамічна незаможным прадпрыемствам МПМК-142.

Поделиться: