Былы палітвязень Мікалай Статкевіч распачаў серыю паездак па рэгіёнах Беларусі. Ён ужо наведаў Гомель і Магілёў. Наперадзе – Гродна і Барысаў. Афіша сустрэч пастаянна абнаўляецца.

Некаторыя заўважаюць, што на сустрэчы з палітыкам, які мае намер вылучацца ў прэзідэнты незарэгістраваным Беларускім нацыянальным кангрэсам, прыходзіць няшмат людзей. Пра гэта, між іншым, сведчаць і некаторыя фотаздымкі, якія сам Статкевіч выкладвае ў сацыяльных сетках.

Тыя, хто не вельмі сімпатызуе апазіцыйнаму палітыку, кажуць: хіба можна казаць, што Статкевіч сустракаецца з народам? Піар! Ўсё дзеля птушачкі робіцца!..

Аб тым, што думае на гэты конт сам Мікола Статкевіч, чытайце ў газеце «Народная Воля» за 7 чэрвеня