Гадавальнік святароў

Вандруючы па Століншчыне, я час ад часу паўтараў, як прыказку, радок з верша Пімена Панчанкі: «А на Палессі ўсё нядробна». І сапраўды, па самым доўгім у Беларусі мосце цераз Прыпяць вы трапляеце ў найвялікшы па плошчы раён, дзе практычна няма дробных паселішчаў, дзе што ні вёска, то міні-княства са сваёй даўняй гісторыяй і сучаснай спецыфікай.

У парніковай рэспубліцы Альшаны мы ўжо пабывалі. У сталіцу айчыннага ганчарства Гарадную завіталі. На чарзе – вёска Рубель, якая па вядомасці ў рэгіёне не адстае ад сваіх папярэдніц. Па-першае, доўгі час беларускай супервёскай быў менавіта Рубель (меў да 7000 жыхароў), гэта потым пальму першынства ў яго перахапілі Альшаны. Па-другое, Рубель славіцца як радзіма праваслаўных святароў. Дайце веры: прыблізна кожны чацвёрты бацюшка ў Беларусі – рубелец! Праверана па даведніку Беларускага Экзархата – у штаце БПЦ на сёння налічваецца 240 святароў, чыя малая радзіма – вёска Рубель.

Як гэта вытлумачыць? Скажам, Альшаны – агурковая мека, бо там урадлівыя чарназёмы. Гарадная забяспечвала посудам усё Палессе, бо там радовішчы белай, прыдатнай для ганчарства, гліны. А вось чаму Рубель стаў гадавальнікам
святароў? Прычым у часы, калі бліжэйшая духоўная семінарыя знаходзілася за
1000 кіламетраў, у тагачасным Ленінградзе. Па чыёй волі бацюшкі раслі тут, як грыбы пасля дажджу? Што тут было вырашальным – кан’юнктура ці сапраўды Божае пакліканне?..

Матэрыял Міхася Скоблы з загадкавага Рубля чытайце ў газеце «Народная Воля» за 7 чэрвеня