“Вымушаны эканоміць на тэхаглядзе…”

414
Фото из открытых источников

Гродзенская вобласць адзін з лідараў у краіне па падробцы сертыфікатаў тэхагляду і неаплаце дарожнага падатку.

Сёлета ў выніку сумесных рэйдаў “Белтэхагляду” і Дзяржаўтаінспекцыі ў Гродне з пачатку года выяўлена 4 падробленыя сертыфікаты тэхагляду, а летась гэты паказчык складаў 11 падобных парушэнняў.

Акрамя гэтага, як паведамляе прэс-служба абласной Дзяржаўтаінспекцыі, у рэгіёне каля траціны кіроўцаў выязджаюць на сваіх аўто без тэхагляду і адпаведна не аплачваюць дарожны падатак. Прычынай адмовы прыганяць свае аўтамабілі на СТА іх уласнікі тлумачаць проста – мы вымушаныя эканоміць.

Па дадзеных ДАІ, толькі за першыя месяцы аўтаінспектары на Гродзеншчыне склалі каля 13 тысяч пратаколаў на кіроўцаў, якія не прайшлі тэхагляд. Летась за такі ж перыяд часу пратаколаў было складзена каля 8 тысяч.

Поделиться ссылкой: