Фото автора

4 чэрвеня ў Мінску ў рамках Аграпрамысловага тыдня адкрылася выстава “Белагра-2019”.

Сваю прадукцыю і новыя навукова-тэхналагічныя распрацоўкі прадэманструюць каля 600 кампаній з 29 краін свету.

На адкрытай пляцоўцы будуць прадстаўлены больш за 300 ўзораў сучаснай тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы.

Якая галоўная навінка выставы? Гэта інавацыйная экспазіцыя «Эксперыментальнае поле». Сарты збожжавых культур былі пасеяныя ў верасні 2018 года, а зараз можна ўбачыць, і параўнаць усходы эксперыментальных сартоў азімай пшаніцы, трыцікале, жыта і ячменю, якія прадставяць навуцкова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве, а таксама нямецкія кампаніі.

Трэба сказаць, што ў дзень адкрыцця выставы, нягледзячы на працоўны дзень, быў аншлаг. Адначасова праходзяць таксама спецыялізаваныя выстаўкі «Белферма», «Белпрадукт», «Харчмаш. Холад. Упак», так што наведвальнікам можна не толькі паглядзець розныя экспанаты, але і бясплатна іх прадэгуставаць.

Выстава пройдзе з 4 па 9 чэрвеня ў пасёлку Шчомысліца Мінскага раёна, але ад станцыі метро “Малінаўка” туды кожны дзень будуць курсіраваць бясплатныя аўтобусы.