Аляксандр Класкоўскі

У нядзелю ў Мінск прыбыў новы расійскі амбасадар Дзмітрый Мезенцаў. Ён ужо даў зразумець, што будзе працаваць у болей лагодным стылі, чым яго папярэднік Міхаіл Бабіч.

Але, мяркую, гэта толькі гульня ў кепскага і добрага следчых. Лінія Масквы застаецца ранейшай. Яна працягвае дзейнічаць у духу снежаньскага ўльтыматуму Мядзведзева. Тады расійскі прэм’ер паставіў пытанне рубам: або “прасунутая інтэграцыя”, або, калі Мінск абірае “кансерватыўны варыянт”, рэзка скарачаем эканамічную дапамогу.

Сёння ўжо відавочна: Аляксандр Лукашэнка абраў менавіта кансерватыўны варыянт. Бо ў іншым выпадку пад маркай дабудовы Саюзнай дзяржавы будзе проста зруйнаваны беларускі суверэнітэт. Дастаткова згадзіцца на адзіную валюту – і паглынанне нашай эканомікі стане толькі справай тэхнікі.

Магчыма, гэта адзін з пунктаў, па якіх пазіцыі бакоў прынцыпова разыходзяцца. Напружанне расце. Прайшло амаль што паўгода, як была створана супольная працоўная група ў пытаннях інтэграцыі, але беларуская і расійская часткі гэтай групы так і не здолелі пакуль што сесці за агульны стол.

І не дзіва…

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце “Народная Воля” за 4 чэрвеня