Валерый Анісенка. Фота: http://bstd.by

5 чэрвеня сваё 75-годдзе будзе адзначаць заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі і спецыяльнай прэміі прэзідэнта, кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар, акадэмік Валерый Анісенка.

«Народная Воля» павіншавала яго з надыходзячым святам.

— Валерый Данілавіч, ведаю, што будзеце святкаваць на сцэне філармоніі…

– Менавіта так.

– 75 для вас – гэта які ўзрост?

– Класны! Вельмі класны!

– А некаторыя скардзяцца, што ўсё баліць, пенсіі на жыццё-быццё не хапае, жанчыны не цікавяць…

– А ў мяне ўсё файна! І я дагэтуль абарочваюся жанчынам услед. І з іх боку іншы раз заўважаю погляды, поўныя цікавасці. І бляск у вачах, здаецца, яшчэ не страціў…

– Чула, што на юбілейнай вечарыне будзеце прэзентаваць сваю новую кнігу – «Неўтаймоўны». Ведаючы вашу творчую натуру, думаю, гэта будзе не апошні ваш твор…

– Як кажуць, калі хочаш насмяшыць Бога, раскажы яму пра свае планы! Таму не ведаю, колькі яшчэ кніг будзе…

Але хачу сказаць: дзякуй, Госпадзі, я жыву!

Гэта самае галоўнае – каб не было пустаты ў душы. Каб было жаданне жыць, працаваць, тварыць. Думаю, калі і ёсць у мяне нейкая здольнасць, дык гэта па сапраўднаму атрымліваць задавальненне ад жыцця і жаданне жыць!..

Поўны тэкст размовы Марыны Коктыш з Валерыем Анісенка чытайце ў газеце «Народная Воля» за 4 чэрвеня