Старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лунгіна ў эфіры СТБ выказала меркаванне, што гандаль сэканд-хэндам у краіне патрабуе дадатковага рэгулявання.

«Трэба больш паглыбіцца ў знаходжанне менавіта сэканд-хэнду на рынку Рэспублікі Беларусь. Умовы ўваходу гэтай прадукцыі, яе класіфікацыя і інвентарызацыя — што рэальна ўваходзіць у падкатэгорыю сэканд-хэнд. На якіх умовах яны ўваходзяць, якімі мытнымі абкладаюцца пошлінамі? У гэтае пытанне будзем паглыбляцца, вывучаць і, вядома ж, будзем для сябе разумець, што нам трэба рабіць для таго, каб гэтая дынаміка не працягвалася», — заявіла кіраўніца «Беллегпрама».