Новы міжнародны роварны маршрут пракладзены ў заходняй частцы Беларусі. Траса пачынаецца ад ірландскага гарадка Галуэй, праходзіць праз Вялікабрытанію, Нідэрланды, Германію, Польшчу, Беларусь і заканчаецца ў Маскве.

Яго назвалі “Маршрутам сталіцаў”, паколькі ён праходзіць праз шэсць сталіц еўрапейскіх дзяржаў. Даўжыня маршрута – 5500 кіламетраў. Каля 600 з іх пройдзе па Беларусі – ад Камянца да Любчы (раней быў распрацаваны адрэзак ад Любчы да Мінска).

Карта маршрута са славутасцямі і аб’ектамі сэрвісу ўжо даступная на сайце eurovelo.by. Маршрут ад граніцы Польшчы да Любчы ўзгоднены з райвыканкамамі і адміністрацыяй Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”. Засталося атрымаць дазвол ад дарожных службаў. Распрацоўкай EuroVelo-2 займаецца Мінскае таварыства раварыстаў па праекту ЕС “Гарадскія роварныя дарожкі ў Беларусі”.