Генадзь Бураўкін

«Нагаварыцца з зоркамі» – так назваў ён сваю апошнюю кнігу. Складаў яе ўжо на Божай пасцелі і спадзяваўся патрымаць у руках. Ведаў, што жыць заставалася ўжо нават не месяцы, а дні, а ўсё роўна спадзяваўся. Падчас нашай сустрэчы за тыдзень да сыходу папрасіў мяне быць рэдактарам яго «гаворкі з зоркамі». Прызнацца, я не разумеў, як за пару дзён можна выдаць кнігу. Але здарыўся цуд, арганізаваны Сяргеем Шапранам (цуды, аказваецца, можна арганізаваць і прыспешыць), і перадсмяротная мара Генадзя Бураўкіна ажыццявілася – кніга была набрана, вычытана, звярстана, аформлена і надрукавана ўсяго за тры дні! Сяргей, якога Бураўкін паважаў і якому бязмерна давяраў, даўшы беспрэцэдэнтнае па шчырасці вялікае інтэрв’ю на смяротнай лажніцы, змог знайсці фундатара, выдаўца, мастака і друкара і пераканаць іх, што кніга ў трохдзённы тэрмін – справа рэальная. Думаю, што гэта таксама выпадак унікальны ў гісторыі кнігавыдання.

Асобнік той кнігі жонка Юлія Якаўлеўна паклала мужу ў труну. Ён і там вядзе свой высокі дыялог з зоркамі…

Калонку Міхася Скоблы, прысвечаную Генадзю Мікалаевічу, чытайце ў газеце «Народная Воля» за 31 мая