Здымак: Цукеркі «Обыкновенное чудо»

На складзе аднаго з  камбінатаў школьнага харчавання ў Лідзе падчас праверкі выяўлены цукеркі з кішэчнай палачкай. Рэалізоўваць цукеркі планавалася ў школьных сталоўках. 

Цукеркі паступілі з Расійскай Федэрацыі, а вось канкрэтна з якой фабрыкі і з якога гораду «Обыкновенное чудо» прыехала ў Ліду не паведамляецца. Інспектар аддзела дзяржнагляду Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту ў горадзе Ліда Алена Грос патлумачыла “Народнай волі”, што такую інфармацыю яны не прадастаўляюць.

Спадарыня Грос паведаміла “Народнай волі”, што па выніках праверкі выдадзена прадпісанне аб забароне рэалізацыі небяспечных цукерак, а таксама аб забароне ўвозу іх на тэрыторыю Беларусі. Дадзеная прадукцыя занесена ў Рэестр небяспечнай прадукцыі, які  публікуецца на сайце Дзяржстандарту.