Фото из открытых источников

Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі дзяржкантролю Гродзенскай вобласці пасля таго, як праверылі гандлёвыя сеткі ў абласным цэнтры.

З 100 правераных гандлёвых кропак, як дзяржаўных так і прыватных, у 80 былі выяўлены парушэнні гандлю. У прыватнасці, у аддзелах, дзе прадаюць расфасаваныя каўбасныя вырабы, пакупнікоў папросту ўводзяць у зман. Так, на ярлыках указваецца вага і кошт, якія насамрэч не адпавядаюць сапраўднасці, а на 1-30% завышаныя ад фактычных. Асноўная прычына гэтага непаразумення крыецца ў тым, што значная частка вагі некаторых гатункаў каўбасы траціцца падчас іх захоўвання. Гэта патрабуе таго, каб прадаўцы нанова ўзважвалі тавар і наклейвалі новую маркіроўку. Аднак гэтым ніхто не займаўся.

У некалькіх крамах аблспажыўтаварыства, паводле інфармацыі сайта дзяржкантролю, было прададзена 4,6 тысячы мясных паўфабрыкатаў і 73 кг салатаў, якія ўжо былі пратэрмінаванымі.

Тыповым парушэннем, выяўленым у ходзе праверкі, стала адсутнасць поўных звестак аб прадуктах, якія рэалізуюцца на развес. Гэта датычыць кулінарных і кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці, а таксама садавіны і гародніны, рыбнай прадукцыі. На прадуктах адсутнічала дата іх вытворчасці, тэрмін захоўвання, склад інгрыдыентаў, умовы захоўвання, назвы вытворцаў і месца іх знаходжання.

Камітэт дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці абяцае, што парушальнікі панясуць адказнасць.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»