Фота http://lipetskmedia.ru

Музыку Леаніду Барткевічу, аднаму з заснавальнікаў ансамбля «Песняры», споўнілася 70 гадоў. Ён быў салістам легендарнага калектыва і яго голас знаёмы слухачам па песнях «Александрына», «Вераніка» і некаторых іншых хітах «Песняроў».

Напрыканцы 1980-х гадоў музыка з’ехаў у ЗША разам са сваёй жонкай, алімпійскай чэмпіёнкай Вольгай Корбут. Аднак праз 11 гадоў ён вярнуўся ў Беларусь.

Пасля распаду калектыва Барткевіч ачоліў свой ансамбль з такой самай назвай і дагэтуль ім кіруе.