12 мая ў сям’і Насты і Зміцера Дашкевічаў нарадзілася дачка, яе назвалі Магдаленай. У іх ёсць яшчэ двое дзяцей – Мара і Давід.

– Зранку мы ўсёй сям’ёй паехалі ў царкву (гэта была нядзеля), а ўжо адтуль я адправілася ў 1-ы радзільны дом, – кажа Наста. – Дарэчы, у гэтым жа доме і я нарадзілася.

Зміцер падчас родаў не прысутнічаў, у нас ніколі не было такой практыкі – ні ў першы раз, ні ў трэці. А вось дактары аказаліся цудоўныя, усё прайшло добра.

– Незвычайнае імя выбралі для дачкі – Магдалена…

– У нас было некалькі варыянтаў з імёнамі, але вызначыліся толькі тады, калі ўбачылі дзяўчынку. Убачылі і зразумелі – яна дакладна Магдалена…

Поўны тэкст размовы Алеся Сівага з Настай Дашкевіч чытайце ў газеце “Народная Воля” за 24 мая