Марына Мацулевіч у судзе, 2018 год / Еўрарадыё

Раніцай 23 траўня ў Мінску затрымалі Марыну Мацулевіч з «Маці 328». Яна паспела паведаміць на сваёй старонцы ў Facebook, што ў кватэру спрабавалі патрапіць міліцыянеры, яны пагражалі выклікам ратавальнікаў і ўзломам дзвярэй. У выніку дзверы жанчына адчыніла. Высветлілася, што яе падазраюць у абразе службовай асобы. Была забраная камп’ютарная тэхніка. «Вязуць у Цэнтральны СК», — напісала Мацулевіч, перадае Еўрарадыё.

Марына Мацулевіч — маці хлопца, асуджанага за наркотыкі. Яна ўдзельнічае ў руху «Маці 328».