Аляксей Багданаў / sb.by

Беларускі чыноўнік шчыра выказаўся пра праблемы з пастаўкамі прадуктаў у Расію. «У наяўнасці нядобрасумленная канкурэнцыя і лабіраванне уласных інтарэсаў з боку Расіі, — цытуе словы Аляксея Багданава, начальніка галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «Беларусь сегодня». — Паглядзіце: час ідзе, але нічога не мяняецца. Нягледзячы на ўсе запэўніванні, прадпрыемствы па-ранейшаму застаюцца зачыненымі. Не трэба ілюзій: сітуацыя гэтая не вырашыцца ніколі».

Багданаў наракае, што пад санкцыі Рассельгаснагляду трапляюць усё новыя і новыя беларускія прадпрыемствы. І гэтымі дзеяннямі расійскае ведамства «спрабуе ўставіць палкі ў колы» беларусам, якія працуюць над нарошчваннем экспарту, над яго дыверсіфікацыяй.