Крысціян Хенкель / hcdinamo.by

Расійскі хакейны клуб «Ак Барс» падпісаў кантракт з беларусам Крысціянам Хенкелем. Пагадненне з былым мінскім дынамаўцам разлічана на два гады, інфармуе прэс-служба казанцаў. Хенкелю 23 гады. Летась у складзе «Дынама» ён згуляў у чэмпіянаце КХЛ 59 паядынкаў, набраў 14 (4+10) балаў. У Казані Крысціяна называюць «перспектыўным», спадзяюцца, што ён будзе пастаянна трапляць у асноўны склад, перадае Еўрарадыё.

Раней стала вядома, што «Салават Юлаеў» падпісаў кантракт з яшчэ адным былым мінскім дынамаўцам Яўгенам Лісаўцом.