Фота Сяргея Гудзіліна

У Магілёве сёння развітваюцца з 22-гадовым Яўгенам Патаповічам — супрацоўнікам міліцыі, якога забілі ў чацвер, 16 мая.

Выглядае, што развітацца прыйшла большая частка асабовага складу Магілёўскай міліцыі. Недзе 40 чалавек у форме ДАІ стаяць наўпрост ля развітальнай залы і маленькімі групамі заходзяць ва ўнутр. Таксама перыядычна прыходзяць з кветкамі ці вянкамі проста міліцыянеры, піша «Наша Ніва».

Як у Магілёве развітваліся з забітым міліцыянерам

Як у Магілёве развітваліся з забітым міліцыянерамПрыносяць вянкі і іншыя сілавыя ведамствы: напрыклад, прыйшло кіраўніцтва пракуратуры. А таксама кіраўніцтва гарвыканкама.

Маці хлопца глядзіць скрозь труну, з двух бакоў яе падтрымліваюць жанчыны, выціраючы слёзы то ёй, то сабе.

Як у Магілёве развітваліся з забітым міліцыянерамПраз паўгадзіны ад пачатку ў труне — у нагах — больш няма месца для кветак, іх кладуць побач.

Сябры лейтэнанта адмаўляюцца гаварыць з незнаёмымі.

Чалавек, які, як выглядае, кіруе развітаннем, не можа дакладна адказаць, ці будзе на развітанні міністр Шуневіч.

Доўгай калоннай зайшлі ў развітальную залу міліцыянеры, ля труны засталася толькі маці, бацька — былы міліцыянер — стаіць троху далей, афіцэры асабіста падыходзяць паціснуць яму руку.

Сябры сям’і, якія падтрымліваюць маці, кажуць толькі: «Беражыце сябе».

З Мінска прыехаў Іван Кубракоў, начальнік мінскай міліцыі, начальнік АМАПа Дзмітрый Балаба.

Як у Магілёве развітваліся з забітым міліцыянерам

Як у Магілёве развітваліся з забітым міліцыянерамЗ жадаючых развітацца з лейтэнантам утварылася чарга, людзей дадалося пад 11 гадзін. Стаяць на вуліцы з кветкамі простыя магілёўцы.

Як у Магілёве развітваліся з забітым міліцыянерам

Як у Магілёве развітваліся з забітым міліцыянерам

Як у Магілёве развітваліся з забітым міліцыянерамФоты: Сяргея Гудзіліна