«У 1943 годзе нас палілі і забівалі свае,» – кажуць жыхары Нацкава Мастоўскага раёна.

Чорны дзень – 16 сакавіка 1943 года

На Радаўніцу ў Беларусі прынята наведваць могілкі, памінаць памерлых сваякоў. Старажытная традыцыя засталася, а сам абрад ужо мала хто памятае. Таму кожны памінае як уздумаецца – і з яйкам фарбаваным, і з пірагом велікодным, і з чаркай, і са скваркай. Часам на вясковых могілках у гэты дзень нават песні чуюцца, прычым зусім не памінальныя. Гэта ж пра Радаўніцу люд наш кемлівы прыказку прыдумаў: да абеду плачам, а па абедзе скачам.

Неяк я зрабіў заўвагу аднавяскоўцам, што занадта весела чаркавалі сярод прыбраных у пластмасавыя кветкі помнікаў. І пачуў у адказ: «А чаго сумаваць? Радаўніца – значыць, радавацца трэба!» І ніяк я тым весельчакам не давёў, што Радаўніца не ад слова «радасць» паходзіць, а ад балцкага «raudoti», што якраз і азначае «смуткаваць», «рыдаць».

Гэтым разам пасля наведвання магіл родных я вырашыў пад’ехаць у недалёкую вёску Нацкава. Ад нашага мястэчка Дзярэчын да яго кіламетры чатыры, хоць гэта ўжо суседні Мастоўскі раён. Даўно, яшчэ ў школе, я чуў, што падчас Другой сусветнай вайны вёска тая была спалена, а многія жыхары забіты. Прычым не нямецкімі карнікамі ці паліцаямі…

Пра тое, што адбывалася падчас вайны ў вёсцы Нацкава, чытайце ў газеце «Народная Воля» за 17 мая