У Салігорскім раёне ўсплёск кішачных інфекцый

121
Ілюстрацыйнае фота

Паводле дадзеных Салігорскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, за красавік захваральнасць на вострыя кішачныя інфекцыі вырасла ў раёне ў 2,5 раза. Захваральнасць на сальманелёз падскочыла на 50 працэнтаў.

Такое значнае распаўсюджванне гэтых захворванняў у раёне эпідэміёлагі звязваюць з ужываннем у ежу дрэнна вымытых гародніны і садавіны ці малочных і тварожных прадуктаў, калі яны працяглы час захоўваліся не ў халадзільніку. Акрамя гэтага, людзі, якія захварэлі на сальманелёз, як правіла, ужывалі сырыя хатнія курыныя яйкі або смажылі з іх яечню. Рызыка захварэць на сальманелёз узрастае пры ўжыванні менавіта сырых і смажаных яек.

Мяса, калі яго тэрмічная апрацоўка была недастатковай, таксама можа прывесці да сальманелёзу. Той жа шашлык на прыродзе шмат каму падабаецца, але трэба, каб ён быў прыгатаваны як след.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!