Фота УСК па Мінскай вобласці

15 мая каля 14 гадзін 30 хвілін адбылося ДТЗ са смяротным вынікам на аўтадарозе М1 (Брэст – Мінск – мяжа РФ). З-за гэтага на некаторы час быў абмежаваны рух транспарту ў напрамку Расіі.

Паводле папярэдняй інфармацыі УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, фура Scania, за рулем якой знаходзіўся 35-гадовы вадзіцель, сутыкнулася з машынай прыкрыцця дарожнай службы – МАЗ.

Ад удару машыну дарожнікаў развярнула, і яна зачапіла мужчыну, які працаваў побач. Ён атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу.

А вось другі рабочы дарожнай службы праз гэта ДТЗ страціў жыцце. Яго ўзрост – 40 гадоў.

Шафёр фуры не пацярпеў.

Адзін загінуў, другі паранены ў выніку ДТЗ у Смалявіцкім раёне
Фота УСК па Мінскай вобласці