Зміцер і Наста Дашкевічы ля рэстарана «Паедзем паядзім» 10 мая, фота з фэйсбука Змітра

У грамадзкіх актывістаў нарадзілася трэцяе дзіця. Дачку назвалi Магдалена.

Пра гэта Зміцер Дашкевіч паведаміў у Facebook: «Алелюя! На адну змагарку пад Нябёсамі болей: Магдалена Дашкевіч, 12 траўня, 19:10, 52см, 3320. Жыве!»

У Насты і Змітра ёсць ужо двое дзетак: Мара і Давід.