Марк Мерман

Чатыры гады таму напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі на сцэне Купалаўскага тэатра адбылася прэм’ера своеасаблівага спектакля «Другая сусветная». Яго асновай сталі песні мінскага аўтара і выканаўцы Марка Мермана. Спектакль стаў сапраўднай падзеяй у тэатральным свеце, нягледзячы на быццам бы сціплую форму канцэрта. Рэжысёр Мікалай Пінігін і выдатныя акцёры розных пакаленняў праз песні Мермана паказалі 18 гісторый часоў вайны, у кожнай – свой герой і свой сюжэт. Сёлета тэатральная пастаноўка ў пастаянным рэпертуары тэатра мае новую назву – «Вельтмайстар-акардэон», па самай знакамітай песні Марка Мермана.

Цяпер аўтар жыве ў ЗША, піша пра гісторыю, пра вайну і людзей, чыі жыцці яна закранула. Песні разыходзяцца па інтэрнэце, трапляюць у фільмы, іх выконваюць эстрадныя зоркі, дыскі прадаюцца – усё гэта не ў Амерыцы, а ў нас, у Беларусі, Расіі, Украіне. Бо хоць Марк Мерман даўно не жыве ў Беларусі, думкамі, вершамі і песнямі ён тут. З’яўленне спектакля на сцэне Купалаўскага тэатра – увасабленне мары колішняга мінскага барда аб прызнанні на Радзіме…

Размову Надзеі Кудрэйкі з Маркам Мерманам чытайце ў газеце “Народная Воля” за 14 мая