Лукашэнка адкрыў новую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

312
Фото: БЕЛТА

У Нацыянальным аэрапорце Мінск адкрылі другую штучную ўзлётна-пасадачную паласу. У цырымоніі прыняў удзел прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

Сімвалічную стужку ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Дзмітрый Мелікян. На мерапрыемстве прысутнічалі работнікі аэрапорта, авіякампаніі “Белавія”, прадпрыемства “Белаэранавігацыя” і арганізацый, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве новай паласы.

Другая штучная ўзлётна-пасадачная паласа ў Нацыянальным аэрапорце Мінск уяўляе сабой комплекс інжынерных збудаванняў, якія ўключаюць непасрэдна саму бетонную паласу даўжынёй 3,7 км і шырынёй 60 м, магістральную і злучальныя рулёжныя дарожкі, грузавы перон, месцы для стаянак самалётаў, кантрольна-прапускныя пункты і іншыя аб’екты інфраструктуры.

Лукашэнка адкрыў новую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
БЕЛТА

Праектны кошт узвядзення ўзлётна-пасадачнай паласы перасягнуў Br395 млн, яе будаўніцтва доўжылася тры гады. У работах на пастаяннай аснове было задзейнічана амаль 900 чалавек і 300 адзінак будаўнічай тэхнікі.

Новай паласе прысвоена вышэйшая эксплуатацыйная катэгорыя 4F. Гэта дасць магчымасць прымаць аэрапорту паветраныя судны ўсіх тыпаў без абмежаванняў у складаных метэаўмовах.

Поделиться ссылкой: