Міхась Скобла

Міма гэтай мемарыяльнай дошкі я праходжу амаль кожны дзень, калі накіроўваюся ў рэдакцыю «Народнай Волі».

Вісіць яна на доме, у якім жыў паэт-акадэмік Пятро Глебка. І вось зірне ён табе, бронзавы, услед, а ты дзеля прыліку і вершаў ягоных прыгадаць не можаш, бо са школы не перачытваў. Ды і біяграфія паэта, як на першы погляд, асаблівай цікавасці не выклікае. Ну, актыўнічаў у бурапенным «Маладняку», сакратарыў у больш сур’ёзным «Узвышшы», складаў слоўнікі, кіраваў акадэмічным інстытутам, выбіраўся дэпутатам, ездзіў у ААН прадстаўляць БССР. Усё гэта нас, школьнікаў і студэнтаў філфака БДУ, не ўражвала. Дуэлі паэтаў уражвалі, дон жуанскія спісы ўражвалі, турма і Калыма за бунтарныя вершы ўражвалі, а слоўнікі і дэпутацтва – не.

Як жа я памыляўся, палічыўшы, што скупенькі прававерна-савецкі жыццяпіс Пятра Глебкі дзесьці на запыленай паліцы мог прывабіць толькі архіўных мышэй! Аказваецца, зусім не скупенькі – Глебкаў архіў у Акадэмічнай бібліятэцы налічвае ажно 2100 папак, у большасць якіх да нядаўняга часу ніхто не заглядваў. Ды і з прававернасцю там, калі больш уважліва ўчытацца, не ўсё гладка.

А заглянула і ўчыталася ў раней незапатрабаваныя дакументы даследчыца Ганна Севярынец. У выніку ў выдавецтве «Лімарыус» на свет з’явілася кніга «Вакол Пятра Глебкі», паводле якой можна зняць захапляльны трылер. Адзін сюжэт з паэтавай жонкай чаго варты!..

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 3 мая