Фото: БЕЛТА

Арганізаваць і правесці будучую вырабчую кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў трэба дастойна, прыгожа і сумленна. Аб гэтым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае на актыўны ўдзел прафсаюзаў у выбарчай кампаніі. «Ад перадвыбарнай кампаніі далёка не адыходзьце — разам з грамадскімі арганізацыямі, органамі ўлады, дзесьці партыі будуць падключацца да гэтага працэсу (незалежна, апазіцыйныя яны ці, як у нас прынята гаварыць, праўладныя). Мы павінны дастойна, прыгожа і сумленна арганізаваць гэты працэс», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.