Удзельнікі мотапрабегу / Фэйсбук-акаўнт Генконсульства Расіі ў Брэсце

30 красавіка ў Брэст прыбылі ўдзельнікі мотапрабегу, прымеркаванага да Дня Перамогі, паведамляе ў Фэйсбуку Генеральнае консульства Расіі ў Брэсце.

Гэты мотапрабег ладзіць грамадская арганізацыя «Начныя ваўкі» пры падтрымцы МЗС Расіі.

Каля ўваходу ў Брэсцскую крэпасць іх сустракаў генконсул Расіі І.Канякін, прадстаўнікі арганізацыі «Рускае таварыства» і Беларускага саюза вэтэранаў вайны ў Афганістане.

Удзельнікі мотапрабегу сфатаграфаваліся на фоне Брэсцкай крэпасці, узняўшы сцягі — у тым ліку так званых «ЛНР» і «ДНР».