Аляксандр Класкоўскі

Беларускае начальства ў сваёй нелюбові да прэсы не адзінокае. Кладучы руку на сэрца, вялікія шышкі нідзе ў свеце не любяць прэсу, што іх пакусвае. Вунь і амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп зусім па-сталінску называе неўпадабаных журналістаў ворагамі народа. Але фішка ў тым, што ў Трампа рукі кароткія, каб амерыканскую прэсу закілзаць. Дэмакратыя!

У нашым выпадку галоўныя беды журналістыкі ідуць не столькі ад канкрэтных цемрашалаў, колькі ад спецыфікі палітычнай сістэмы. У Беларусі яна збудавана так, што неўпадабаныя медыя лёгка ўзяць на цугундар. Большасць СМІ наўпрост падначалена вертыкалі, рэшту ж з лёгкасцю і асалодай трымаюць у чорным целе.

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы нядаўна з пасланнем народу і парламенту, даў зразумець, што ў ягоным атачэнні маюцца ястрабы, якія ўвогуле заклікаюць «зачыніць інтэрнэт, нейкі асобны інтэрнэт стварыць». І ён, Лукашэнка, іх трохі прытрымлівае: «Не тая сітуацыя ў краіне, не тая абстаноўка, каб усіх душыць»

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце “Народная Воля” за 30 красавіка