Беларусбанк увёў невялікія змены ў зняцці грошай у банкаматах

783
Фота: БЕЛТА

Беларусбанк увёў змены ў зняцці грошай у банкаматах. Яны звязаныя з уводам сумы. Каб кліенты не памыляліся, банк адмяніў неабходнасць набіраць два нулі пасля коскі. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць з 29 красавіка, паведамляе прэс-служба банка, перадае Еўрарадыё.

Цяпер у момант здзяйснення аперацыі на беларускай, рускай і англійскай мовах кліент пабачыць інфармацыйнае паведамленне: “Увага! Фармат уводу адвольнай сумы без дробавай часткі”.

Беларусбанк увёў невялікія змены ў зняцці грошай у банкаматах
Фота: БЕЛТА

Поделиться ссылкой: