Фото: pixabay

У беларускай сталіцы пацвердзілі сустрэчу аператараў «Дружбы» для развязання сітуацыі з якасцю нафты. Бакі «паспрабуюць выпрацаваць тэхнічнае развязанне пытання з пастаўкаю сыравіны на нафтаперапрацоўчыя заводы».

«Прыедуць прадстаўнікі Польшчы, Украіны, расейскай кампаніі «Транснефть», – адзначылі ў канцэрне, паведамляе tass.ru. – Будуць абмяркоўваць пытанні, звязаныя з урэгуляваннем паставак расійскай нафты».

Услед за Польшчаю транзіт прыпыніла Украіна. Пра гэта паведамляецца ў Facebook кампаніі.

Украіна спыніла транзіт няякаснай расійскай нафты. У Мінску абмяркуюць, што рабіць далей
УКРТРАНСНАФТА ВИМУШЕНО ПРИЗУПИНИЛА РОБОТУ НАФТОПРОВОДУ «ДРУЖБА»❗️❗️❗️ 25 квітня 2019 року о 21.43 год АТ «Укртранснафта» вимушено призупинило транзит нафти магістральним нафтопроводом «Мозир-Броди» (МН «Дружба»). Таке рішення компанія, зокрема, прийняла керуючись угодою про надання послуг з транспортування нафти територією України. Відповідно до умов цього договору, Укртранснафта має право зупинити прийом російської нафти, якщо сировина не відповідає якісним показникам.…

«Усе матэрыяльныя страты ўскладаюцца на бок, які не стрымаў выканання сваіх абавязкаў», – паведамляе кампанія.

Пра аднаўленне транзіту нафты па нафтаправодзе Мазыр – Броды абяцаюць паведаміць пазней.