
У Мінску 26 красавіка каля 20 чалавек сабраліся на традыцыйнае шэсце «Чарнобыльскі шлях».
За імі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным.
Арганізатары шэсця Вольга Кавалькова, Дзьмітрый Кучук і Вячаслаў Сіўчык прыйшлі на акцыю, якую самі адмянілі напярэдадні.
Шэсце пачалося ў 18:20. Міліцыя заклікала грамадзян згарнуць транспаранты, паколькі шэсце не санкцыянаванае і гэта можа прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Удзельнікі дайшлі да парку Дружбы народаў. Тут адбыўся імправізаваны мітынг. З прамовай выступілі арганізатары шэсця Вячаслаў Сіўчык і Вольга Кавалькова. Вячаслаў Сіўчык заклікаў прысутных ушанаваць памяць «вялікіх беларусаў».
Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» усклалі кветкі і запалілі знічкі ля знаку «Ахвяраў Чарнобыля». Пазней яны заспявалі гімн «Магутны Божа».
Актывісты праскандавалі «Жыве Беларусь!» І сталі разыходзіцца.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!