Столькі працягваецца пікетаванне рэстарана “Поедем, поедим” каля мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. 

Пакуль ёсць людзі, варта будзе стаяць, – кажа палітык Павел Севярынец. – Рэстаран, натуральна, працуе, але сярэдняя наведвальнасць не вельмі вялікая. І, нягледзячы на ўсё, мы ўжо дасягнулі выніку. У тым ліку, і праз незалежныя СМІ сотні тысяч людзей даведаліся пра Курапаты, нават калі пра іх і не ведалі раней. Альбо абнавілі свае веды пра гэтае месца. Інфармацыйная хваля на гэтую тэму досыць вялікая”.

Па словах Севярынца, зараз плануецца правесці вялікую канферэнцыю па тэме Курапатаў, і зараз яе арганізатары шукаюць памяшканне.