Летась мне патэлефанаваў адзін з партыйных паплечнікаў Зянона Пазьняка і паведаміў: у мяне для вас бандэроль з Нью-Ёрка. Мы сустрэліся, і я з рук у рукі, як вялікую каштоўнасць, што не была даверана «Белпошце», атрымаў важкі пакет. Разгарнуў – сапраўды каштоўнасць. Кнігі Зянона Станіслававіча – ажно тры, усе з зычлівымі аўтографамі.

На пакеце не быў пазначаны адрас адпраўніка, і я пацікавіўся, якім чынам магу падзякаваць шаноўнаму аўтару за неспадзяваны падарунак. Можа, кажу паплечніку, падзеліцеся адрасам яго электроннай пошты?

Паплечнік рашуча адказаў, што ўсе адрасы Зянона Пазьняка – партыйная таямніца і ён не выдасць яе нават пад катаваннямі. І параіў падзячны тэкст спачатку пераслаць яму, а ўжо затым ён будзе адпраўлены на засакрэчаны адрас.

Прызнацца, мяне гэта трохі збянтэжыла. Выглядала, што разам з падзякай я магу занесці ў камп’ютар Пазьняка небяспечны вірус, які знішчыць усё ім напрацаванае. Западозранаму ў гэткіх зламысных намерах, мне неяк не захацелася дзякаваць
праз пасрэдніка. Хоць, магчыма, нейкая рацыя ў ягоных словах прысутнічала: камп’ютары нашы здольныя часам на такія выбрыкі, што за галаву хапаешся.

Поўны тэкст артыкула Міхася СКОБЛЫ чытайце ў газеце «Народная Воля» за 26 красавіка