На тэрыторыі Вільемскага лясніцтва каля вёскі Альманы Столінскага раёну Берасцейскай вобласці з раніцы гарыць сухая расліннасць у балоцістай мясцовасці. Паведамленне ў МНС пра гэта паступіла ў 07-52 23 красавіка.

«Для ліквідацыі пажару задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі раёну. На месцы працуюць два МІ-8 авіяцыі МНС. Верталётамі ажыццёўлены 42 скіды вады. Агульная плошча пажару, пройдзеная агнём, склала 200 га (50 га – лес, 150 га – сухая расліннасць)», – паведамляюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

На месцы працуюць больш за 100 чалавек, арганізаваны падвоз вады. Тушэнне пажару працягваецца. Сёння раніцай адбылося паседжанне Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Столінскім раённым выканаўчым камітэце.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»