Фота з сайта НН

Імёны лідараў і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў будуць напісаныя на трох мовах. Літоўская ўрадавая камісія прыняла канчатковае рашэнне па гэтай справе, паведамляе Dzieje.pl.

23 красавіка Камісія па ўшанаванні памяці паўстанцаў пад старшынствам прэм’ер-міністра Літвы Саўлюса Сквярняліса афіцыйна зацвердзіла рашэнне запісаць імёны паўстанцаў на памятных дошках на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

„Было прынятае рашэнне прыняць да ўвагі рэкамендацыі літоўскіх гісторыкаў: імёны паўстанцаў, сярод якіх лідары нацыянальнага ўздыму Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі, запісаць на мемарыяльных дошках на трох мовах”, – гаворыцца ў заяве канцылярыі ўраду.

Пасля сустрэчы віцэ-канцлер ураду Літвы Дэйвідас Матулёніс пацвердзіў намер літоўскай дзяржавы запрасіць на цырымонію дэлегацыю з Беларусі.

Урачыстае перапахаванне паўстанцаў, якое адбудзецца ў капліцы на віленскіх могілках Росы ўвосень, будзе мець статус дзяржаўнай падзеі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»