Віктар Медвядчук у жывым эфіры тэлеканала «112 Украіна» раскрыў таямніцу пра Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Зяленскага. Украінскі палітык, кіраўнік палітрады партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё», заявіў, што яшчэ 4 красавіка беларускі кіраўнік быў упэўнены ў перамозе лідара партыі «Слуга народу». А яшчэ ў пачатку сакавіка спрагназаваў выхад у другі тур Зяленскага і Пятра Парашэнкі (ад пачатку Лукашэнка меркаваў, што ў выніку пераможа Парашэнка), перадае Еўрарадыё.

«Наконт Лукашэнкі я скажу ўпершыню, я абяцаў раскрыць адну таямніцу, і я яе раскрыю, — гаворыць Медвядчук. — Прычым у жывым эфіры, упершыню… Ён мне тады сказаў, што гэта будзе Зяленскі, але, натуральна, ён папрасіў, каб я гэтага не гаварыў. І журналісты беларускія мяне пыталіся, і ва Украіне, я адмаўляўся гаварыць, але сёння я магу сказаць, што тады, на гэтай сустрэчы 4 красавіка ён сказаў, што прэзідэнтам будзе Зяленскі».