Пяцігадовы Цімафей Барадаўкін з Віцебска выйграў 50 тысяч грывень ва ўкраінскім шоу «Рассмяшы коміка» з жартам пра Зяленскага.

Віцебскі хлопчык агучваў зусім не дзіцячыя жарты і ўпэўнена ішоў да фінішу. У заключнай частцы конкурсу з падказкі маці Цімафей праспяваў пераробленую дзіцячую песеньку пра коніка ў траве:

В траве сидел кузнечик,
В траве сидел кузнечик…
Представьте себе, представьте себе:
Зеленский — президент!

Пасля гэтай песні Цімафей быў прызнаны пераможцам шоу.