Палата прадстаўнікоў / slova.by

Журналісты недзяржаўных СМІ не змаглі атрымаць акрэдытацыю на выступ Аляксандра Лукашэнкі 19 красавіка. У гэты дзень кіраўнік дзяржавы выступіць у Палаце прадстаўнікоў з пасланнем народу і парламенту, перадае Еўрарадыё.

Журналісту Еўрарадыё Змітру Лукашуку паведамілі, што на выступ Лукашэнкі запрошаныя прадстаўнікі дзяржаўных рэгіянальных СМІ, таму месца для іншых не хапіла. Аналагічныя адмовы, як стала вядома, атрымалі журналісты БелаПАН, TUT.by, Радыё «Свабода».