«Імёны кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання [на іх магілах пасля перапахавання], як мяркуецца, будуць запісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах», — гаворыцца ў лісце першага намесніка канцлера ўрада Літвы Дэйвідаса Матулёніса.

Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 дзеячоў грамадства і культуры Беларусі з гэтай нагоды. Адказ прыйшоў галоўнаму рэдактару часопіса «Наша гісторыя» Андрэю Дынько, каардынатару збору подпісаў пад зваротам беларускай грамадскасці.

«Дзякуем Вам за цікавасць і клопат пра лёс парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў Паўстання 1863—1864 гадоў, знойдзеных у Віленскім замку на гары Гедыміна, — гаворыцца ў адказе намесніка канцлера. — Кіраўнікоў і ўдзельнікаў Паўстання сумленна і годна перапахаваюць у цэнтральнай капліцы могілак Росы ў Вільні. Урачыстую цырымонію плануецца арганізаваць у 2019 годзе», — паведамляецца ў лісце.

Цяпер віленскія архітэктары распрацоўваюць канцэпцыі дызайну капліцы. «Імёны кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання, як мяркуецца, будуць запісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах», — гаворыцца ў лісце літоўскага чыноўніка.